Спадчына: Высоцкі Уладзімір Сямёнавіч
Чацвер, 15 Люты 2018 08:56
25 студзеня 2018 г. — 80 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Сямёнавіча Высоцкага (1938–1980), паэта, аўтара-выканаўцы песень, акцёра тэатра і кіно, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі СССР (1987)
Грамадскасць г. Брэста шануе памяць пра паэта, аўтара-выканаўцы песень,акцёра тэатра і кіно Уладзіміра Сямёнавіча Высоцкага (1938–1980). Паводле архіўных даследаванняў яго радаслоўнай стала вядома, што яго прадзед паходзіў з вёскі Сялец (цяпер Бярозаўскага раёна Брэсцкай вобласці). Магчыма, яшчэ раней продкі жылі ў г. Высокім (цяпер Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці).